Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Веретейка

река Веретейка

ВЕРАЦЁЙКА, Верацця, Вярэцейка, Вярэцця, рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім р-нах, правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 35 км. Пл. вадазбору 321 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %. Пачынаецца каля в. Зборы Ваўкавыскага р-на, упадае ў Свіслач на ПдЗ ад в. Ярмолічы. Асноўныя прытокі: Залучанка, Бурчак. Даліна ў вытоку выразная. Пойма пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя ўчасткі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля в. Духаўляны створана сажалка (пл. 0,31 км ). У пойме меліярацыйныя каналы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта