ВЫДРЫЦА, рака ў Жлобінскім р-не, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пп. вадазбору 92 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца як адгалінаванне ад р.Ала за 6 км на ПдЗ ад в. Плесавічы, вусце на Пн ад г. Светлагорск. У вярхоўі цячэ праз лес, ніжэй в. Старына рэчышча акаймавана лугавой поймай.