Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Выня

река Выня

ВЫНЯ, рака ў Нясвіжскім і Капыльскім р-нах, левы прыток Лошы (бас. Нёмана). Даўжыня 56 км. Пл. вадазбору 366 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1.8 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца на ПдУ ад в. Дубейкі Нясвіжскага р-на, цячэ па слабахвалістай раўніне, вусце на Пн ад в. Харытонаўка. Асноўны прыток р. Грыўчык (справа). Даліна пераважна невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 300—400 м, у верхнім цячэнні — меліяраванае балота, ніжэй — роўная, сухая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае- яго шырыня ў межань 7—10 м, на асобных участках у сярэднім цячэнні 30— 35 м. Каля вёсак Харытонаўка і Леткаўшчына створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,06 км2 і 0,03 км2). У пойме меліярацыйныя каналы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта