ЗААЛЬШАНКА, Альшанка, рака ў Смаленскай вобл. і Лёзненскім р-не, левы прыток р. Чарніца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 99 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Пяскі Руднянскага р-на Смаленскай вобл., вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Дразды Лёзненскага р-на.