Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Жадунь

река Жадунь

ЖАДУНЬ, Жадунька, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 47 км. Пл. вадазбору 488 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,7 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Жадунька Клімавіцкага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Варашылава Касцюковіцкага р-на. Цячэ па заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асноўныя прытокі — Крупня і Крупнянка (злева). Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Пойма роўная, парослая лугавымі травамі і хмызняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток—1,8 км на ПдУ ад г. Касцюковічы), ніжэй звілістае, пясчанае. Шырыня ракі да вусця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м. На рацэ г. Касцюковічы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта